| (no subject) |
[Nov. 2nd, 2009|06:50 pm] |
|
хачу хутчэй Каляды, каб была нагода напісаць і павіншаваць. бо жыццё гэтак павяртаецца, што некаторым людзям проста так, без нагоды, і не напішаш. |
|
|
| ён шыкоўны, wasn't he? |
[Oct. 30th, 2009|07:41 pm] |
 Граф Бенядыкт Тышкевіч. Аўтапартрэт на фоне гор. Канец 19 ст. |
|
|
| пра комплексы |
[Oct. 25th, 2009|08:20 pm] |
|
Спявала песеньку, і зразумела, што спяваю "Надежда -- мой комплекс земной..." |
|
|
| (no subject) |
[Oct. 25th, 2009|08:06 pm] |
|
я бяздарнае, і ад гэтага ўсе раздражняюць мяне яшчэ больш. |
|
|
| душашчапацельная субота |
[Oct. 24th, 2009|11:33 pm] |
|
зараз пазбіраліся спаць, а ката няма. дзе кот? тома адна баіцца, поля, выйдзіце пашукайце. выйшлі. кот не адгукаецца. тут чуваць далёкі піск. знайшлі неразумную жывёлу на даху "панскіх канюшняў" -- гаспадарчых памяшканняў акадэміі навук, што ў нас з чацвёртага боку замест плоту. паўгадзіны тлумачылі кату, як дайсці да дрэва і спусціцца. ён прыйшоў, напіўся і заснуў. заўжды засынае ў месцы і позе, у якой сон яго нагнаў. пайду і я нап'юся. (мне падарылі каву з ірландскім лікёрам -- так файна пахне!) сёлета .. (губляю думку на сярэдзіне) дабранач. (яшчэ не памятаю,як гэта па-літоўску) я цяпер афігіцельна люблю вечар суботы і вельмі-вельмі цаню сваю коўдру.
не забудзьцеся: у гэту СЕРАДУ (апошнюю сераду месяца) у мастацім музеі БЯСПЛАТНЫ ДЗЕНЬ. (бадай, там нават яшчэ павінна быць выстава заходнебеларускага жывапісу) а яшчэ у ЧАЦВЕР -- апошні дзень выставы фатаграфій графа Тышкевіча (выстава прыехала з Францыі, там ёсць шыкоўны аўтапартрэт графа у гімнастычнай позе на фоне гор і фота беларускіх сялян з Валожыншчыны -- па мойму, гэта проста цудоўна). (выстава ў краязнаўчым музеі на вул.маркса)
*мне сёння распавялі, што дырэктар маст.музея -- гей і антысеміт. ня знаю, наколькі гэта ўсё праўда, але не паважаю ды пагарджаю найперш за неўвагу і непавагу да Драздовіча. і да яго "Пагоні"* |
|
|
| перапіс-2009 "моей семье, моей стране..." |
[Oct. 24th, 2009|12:02 am] |
У 13 стагоддзі тым, хто не хацеў перапісвацца, овому носа урезаша, а иному очи выимаша. Так-та, не скардзіцеся.
Гэта праўда, што колькі перапісчыкаў забіта? |
|
|
| with the lapse of time |
[Sep. 29th, 2009|11:15 pm] |
|
Я прыйшла ў сябе шляхам прымусовага туманнага ўяўленьня я-будучага і самастрэманьнем бліжэйшага рэальнага. Сьвеце, прабач. Барсік сьпіць на каленях,маіх. Я вучу ангельскую. Заўтра бясплатны дзень у мастацкім музэі (дзе Драздовіч, славацкія наіўныя сербы і мой любімы "Невядомы італьянец зь лістом"), мексіканскі спектакль у ліцэі (у 19.30 калі што) і каўка з чароўнымі настаўніцамі:) Я ўсё яшчэ крыніца сямейнага расходу, але к вечару гэта ўжо менш хвалюе (бо мо паспала дзьве гадзіны:) Привітання до Києва, ви мені сьогодни снилися:) (тільки чур не тикати мене в мої помилки:( А ще в мене була шикарна пара історії Єгипту. |
|
|
| (no subject) |
[Sep. 29th, 2009|03:39 pm] |
сьвет цудоўны. але ў дадзены канкрэтны момант я яго ненавіджу. і сябе таксама. за выключэннем іранцаў, якія паўсталі. |
|
|
| (no subject) |
[Sep. 17th, 2009|06:49 pm] |
|
узгадвала свой цудоўны апошні тыдзень лета. я тады ездзіла ў Берасце, жыла ў Заказанцы, учабыла абноўленую вуліцу Савецкую, многа-многа гаварыла з дзедам і бабуляй, спявала, чытала, бегала за вавёркай (як штогод), хадзіла ў грыбы ў 5 раніцы і збірала мяту на Заечай гары. паабяцала дзеду скласці з інтэрнэт-рэсурсаў зборнік украінскіх народных песень і выслаць поштай. займуся на гэтых выходных.
Брэст здзівіў. Савецкую варта ўжо перайменоўваць, бо яна канкрэтна не апраўдвае назву.
буржуйка, зайздрошчу іхнім кавярням
Забіла мяне шыльда з назвай вуліцы на галоўным кінатэатры: Жахлівы БудзеНаГ ніяк не йдзе з галавы%)
Ці вось яшчэ адна цікавая вывеска. Тут і камэнтароў ня знойдзеш:)))

Берасцейскія дажджы і сонцы. Я ў гэты прыезд спраўдзіла даўнюю мару адчуць сябе на восеньскім акіянскім пляжы. Акіянам быў Мухавец.

 |
|
|
| Ооо, надія є!.. Єєє... |
[Sep. 13th, 2009|09:14 pm] |
|
Що б не робити, аби б не робити.
В мене ростуть волоси. Це добре. І зеленіє лице. Це кепсько.
Ооо,.. але що надія, якщо я така лінива :((( |
|
|
| (no subject) |
[Sep. 13th, 2009|05:22 pm] |
|
Божа-Божа, як жа бывае сорамна за сябе. |
|
|
| (no subject) |
[Sep. 13th, 2009|03:59 pm] |
|
..., але я падумаю пра гэта заўтра.
|
|
|
| Сава :) |
[Sep. 11th, 2009|07:40 pm] |
|
Тарас, аказалася, думаў, што "Буквар" (фу, якое небеларускае слова, канечне) называецца "Савар". Бо там сава на вокладцы :))) |
|
|
| усё можа-такі быць добра |
[Sep. 7th, 2009|02:07 pm] |
вось як паводзіць сябе чалавек, які паступіў у самы лепшы беларускі ўніверсітэт (паводле шматлікіх словаў самога ўніверсітэта). ён, гэты чалавек, цэлы вечар слухае "мурку" ў пятнаццаці версіях на чатырох мовах (іўрыце, расейскай, украінскай, ангельскай).
учора ў нас пахла Калядамі і Вялікаднем -- мама зрабіла пірагі... я чытала такога жыццесцярджальнага Вудхаўса і нюхала паветра дому.
самы папулярны адказ на ўсе пытанні ў нашай хаце -- "гэта не я!"
кот Барсік-Кексік расце і наскоквае з-за рога.
знізу голас Тараса: "Можаш памаўчаць?! -- я слухаю мора".
усё можа-такі быць добра. |
|
|